У Міністэрстве абароны Ўкраіны адрэагавалі на заявы Беларусі пра падзеньне ракеты
Украінскі бок гатовы да правядзеньня ва Ўкраіне аб’ектыўнага расьсьледаваньня інцыдэнту, які адбыўся 29 сьнежня ў небе над тэрыторыяй Беларусі ў выніку адбіцьця масіраванага ракетнага ўдару Расеі, заявіла ўкраінскае Міністэрства абароны.