Бэнд „Atesta” выступіў у Варшаве
Музыкі зайгралі сольныя аўтарскія трэкі, а таксама выканалі свежую песню разам з гуртом "23:34".
Artykuł Бэнд „Atesta” выступіў у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Бэнд „Atesta” далучыўся да Каляднага сэйшану ў Варшаве. Музыкі зайгралі сольныя аўтарскія трэкі, а таксама разам з „23:34” выканалі свежую песню „Дай мне пра Каляды”.
Між тым нядаўна артысты вярнуліся з Гданьску, дзе таксама ладзілі выступ. З успамінамі пра той канцэрт – вакалістка калектыву „Atesta” Уля Паўловіч:
– Выбітным ён быў тым, што гэта першы наш канцэрт не ў Варшаве, гэта вельмі моцна. Дзіўна прагучыць, але мы змянялі парадак песень, так у нас яшчэ не было.
„Спадзяюся, 2023-ці будзе моцным годам! Віншую, сябры, са святамі!”, – дадала артыстка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Бэнд „Atesta” выступіў у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.