Пуцін запісаў навагодні зварот на фоне вайскоўцаў
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запісаў навагодні зварот да грамадзян Расеі на фоне групы людзей у вайсковай форме. Відэа апублікавана ў інтэрнэце неўзабаве пасьля наступленьня Новага 2023 году ў самых усходніх рэгіёнах Расеі — там зварот прэзыдэнта ўжо паказалі па тэлебачаньні.