Дзень беларускага пісьменства на «Беларусь 3»
3 і 4 верасня ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці зладзяць Дзень беларускага пісьменства. Наш канал прапануе ўбачыць падзеі форуму, а таксама тэматычныя праграмы і фільмы.
Здымачная група «Навін культуры» распавядзе пра ўсе пляцоўкі сёлетняга фестывалю, сустрэнецца з яго гасцямі і выступоўцамі, пакажа, як ушаноўваецца гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушскага краю. Аднаму з сімвалаў раёна – храму Святога Мікалая – будзе прысвечана праграма «Святыні Беларусі», якая выйдзе на выхадных.
У суботу 3 верасня на нашым тэлеканале адбудзецца трансляцыя цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства – пачатак а 21:00. У нядзелю 4 верасня а 14:00 у жывым эфіры можна будзе ўбачыць канцэрт закрыцця форуму.
У святочныя дні мы прадставім і праекты аб жыцці і творчасці айчынных літаратараў: «Люблю і памятаю», «Суразмоўцы», «Кадры жыцця», спецыяльны цыкл «Па слядах Купалы» да 140-годдзя народнага паэта.
У тэматычнай падборцы мастацкіх стужак на ўсе выхадныя – кінахіты «Дзікае паляванне караля Стаха», «Вазьму твой боль», «Дрэвы на асфальце» і «Белыя росы». Да таго ж у раніцу нядзелі пакажам мультфільмы «Магістр вольных мастацтваў. Францыск Скарына» і «Я тайну ў глыбіні душы хаваю… Максім Багдановіч».
Пачуць і ўбачыць музычнае і тэатральнае ўвасабленне спадчыны класікаў можна будзе ў суботу – у тэлеверсіі канцэртнай праграмы да 130-годдзя Максіма Багдановіча і спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле Уладзіміра Караткевіча