Павел Трыпуць: У гэтым годзе пачну запісваць свой сольны аўтарскі праект
Павел Трыпуць – лідар гурта “OpTeamist Project”, гітарыст гуртоў “Volski”, “Крамбамбуля” – ужо ўяўляе, як пройдзе яго год.
Artykuł Павел Трыпуць: У гэтым годзе пачну запісваць свой сольны аўтарскі праект pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускія музыкі Варшавы адзначаюць зімовыя святы і будуюць планы на наступны год. І хаця 2023-ы толькі пачаўся, у некаторых з артыстаў ўжо відавочныя задачы.
Павел Трыпуць – лідар гурта “OpTeamist Project”, гітарыст гуртоў “Volski”, “Крамбамбуля” – таксама ўжо ўяўляе, як пройдзе яго год. Так, нядаўна, музыка завяршыў рамонт ва ўласнай студыі, дзе будзе працягваць ладзіць заняткі па гітары. Акрамя таго, музыка выйграў стыпендыю, якая дапаможа яму развіць аўтарскі праект.
Менавіта Павел Трыпуць сёння Госць Рацыі.
РР: Як для цябе прайшлі навагоднія святы, калядны перыяд?
Павел Трыпуць: Вельмі бурна па падзеях. Таму што ў мяне як раз перад снежаньскімі святамі прайшоў, так бы мовіць, абгрэйт у студыі. Сваёй студыяй я вельмі задаволены.
Акрамя таго я даведаўся ў канцы снежня, што атрымалася ў гэтым годзе выйграць творчую стыпендыю, на якую я падаваўся ўжо другі год. «Gaude Polonia» называецца. Гэтая стыпендыя будзе асноўвацца на маім сольным праекце «Аптыміст проджэкт», які мы ўжо ў гэтым годзе будзем запісваць з вядомым польскім бас-гітарыстам Воўтэкам Пелехоўскім. А самі святы прайшла па-хатняму, па-сямейнаму. Да мяне прыязджалі сястра і сябры.
Цалкам размова:
“Шчыра жадаю ўсім удачы”, – кажа Павел.
З Паўлам Трыпуцем размаўляла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.
Artykuł Павел Трыпуць: У гэтым годзе пачну запісваць свой сольны аўтарскі праект pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.