Справа БелаПАН: Вярхоўны суд пакінуў выракі ў сіле
Нязначна зменены толькі некаторыя фармулёўкі, якія не паўплывалі на тэрміны зняволеньня.
Artykuł Справа БелаПАН: Вярхоўны суд пакінуў выракі ў сіле pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вярхоўны суд у закрытым працэсе пакінуў у сіле выракі ўсім фігурантам. Нязначна зменены толькі некаторыя фармулёўкі, якія не паўплывалі на тэрміны зняволеньня.
Як вядома, летась 6 кастрычніка галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай прысудзілі 4 гады калоніі, былому дырэктару выдання Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў, былому намесніку дырэктара, медыяменеджару Андрэю Аляксандраву — 14, жонцы Аляксандрава Ірыне Злобінай — 9.
Усіх чацвярых праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі знаходзяцца 33 прадстаўнікі СМІ, многія супрацоўнікі недзяржаўных медыяў пакінулі краіну з-за пагрозы рэпрэсій.
Artykuł Справа БелаПАН: Вярхоўны суд пакінуў выракі ў сіле pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.