Вадохрышча на Піншчыне
У Пінску нязменным месцам, дзе ўладкоўваюць купель, з’яўляецца гарадскі пляж. Пінчукі распавялі, з якімі думкамі прынялі ўдзел у абрадзе.
Artykuł Вадохрышча на Піншчыне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Па папярэдніх падліках Таварыства выратавання на вадзе, сёлета ў купаннях на Вадохрышча ўдзел возьме прыблізна ад 100 да 150 тысячаў чалавек. Па ўсёй краіне арганізацыяй падрыхтавана 94 імправізаваных Іардані. Здзяйсненне народнага абраду пачалося з учорашняга вечара і працягнецца ўвесь сённяшні дзень.
У Пінску нязменным месцам, дзе ўладкоўваюць купель, з’яўляецца гарадскі пляж. З якімі думкамі пінчукі прынялі ўдзел у абрадзе, пацікавілася нашае радыё:
– З пасылам добрага настрою, і ўсіх са святам!
– З задавальненнем, усіх – з хрышчэннем, усяго самага добрага!
– Мяне ніхто не навучаў, перахрысціліся і акунуліся тры разы.
– Госпад паклаў пачатак нашаму хрышчэнню, асвяціў ваду Іаардана, даў нам хрышчэнне – такую магчымасць новага адраджэння ў жыццё вечнае. Нічога не бойцеся, спадзявайцеся на Бога, Госпад з намі, усё будзе добра.
– Практычна кожны год апошніх дзесяць год стараюся. Усё добра, нічога не баюся. Міру, дабра, кахання, шчасця і ўсяго самага найлепшага. Галоўнае – здароўя!
Таксама ў народзе з даўніх часоў лічылася, што асвечаная вада на Вадохрышча мае цудадзейную сілу. Выкарыстоўвалі яе пры розных выпадках і здарэннях: давалі піць хвораму, апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца ды асвячалі поле перад сяўбою.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: p-v.by
Artykuł Вадохрышча на Піншчыне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.