Жыхары Берасцейшчыны адчуваюць большую прысутнасць расейскіх вайскоўцаў
Людзі актыўна абмяркоўваюць іх знаходжанне, дзе давялося сутыкнуцца.
Artykuł Жыхары Берасцейшчыны адчуваюць большую прысутнасць расейскіх вайскоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Жыхары Берасцейшчыны, асабліва ўсходніх раёнаў вобласці, Лунінецкага, Пінскага і Столінскага, паведамляюць у сацыяльных сетках, што ў апошнія дні прысутнасць расейскіх вайскоўцаў стала больш адчувальнай. Людзі актыўна абмяркоўваюць іх знаходжанне, дзе давялося сутыкнуцца.
Па словах праваабаронцы з Пінска Алеся Рамановіча, тэма Украіны для жыхароў памежжа была і ёсць нумарам адзін, толькі што знізіўся эмацыйны фон:
– Першы шок ужо прайшоў, ужо колькі месяцаў ідзе вайна, колькі месяцаў гэта ўсё адбываецца, людзі ўжо больш звыклі да гэтага. Тэма ўсё ж такі людзей цікавіць, людзі абмякоўваюць. Канешне, людзі незадаволеныя сітуацыяй. Гэтыя жахі вайны – да гэтага прызвычаіцца, я думаю, што немагчыма. Гэта стала нашай абыдзеннасцю.
Жыхары Лунінеччыны між іншага паведамляюць, што для расейскіх вайскоўцаў актыўна рамантуюць казармы побач з вайсковым аэрадромам ды кватаруюць па інтэрнатах.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Жыхары Берасцейшчыны адчуваюць большую прысутнасць расейскіх вайскоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.