Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Арцём Каралёк названы найлепшым лінейным свету па выніках 2022 года

Нарвежскі спецыяліст Стыг Нюгорд для партала TV2 падрыхтаваў традыцыйны топ-50 лепшых гандбалістаў свету па выніках мінулага года. На чале спіса зноў апынуўся французскі легіянер „Барселоны” Дзіка Мэм. Аўтар паказвае, што гэта гандбаліст без слабых месцаў.

Лінейны „Кельце” Арцём Каралёк змешчаны на 12-ы радок. Нарвежскі спецыяліст лічыць беларуса найлепшым лінейным свету.

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу „Australian Open”

Беларуская Арына Сабаленка (5-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу „Australian Open”, які праходзіць у Мельбурне. У матчы 1/16 фіналу наша суайчынніца перамагла бельгійку Эліз Мертэнс (32 ВТА) – 6:2, 6:3. У наступным крузе Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Швейцарыі Беліндай Бенчыч (10 ВТА).

Аляксандра Сасновіч разам з Тэрэзай Міхалікавай выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду „Australian Open”. У матчы 1/16 беларуска-славацкі дуэт у трох сэтах перамог амерыканскую пару Эйджа Мухамад / Тэйлар Таўнсэнд — 6:2, 6:7 (4), 7:5.

Юлія Гатоўка прабілася ў фінал на турніры ІТФ у Тунісе

У матчы 1/2 фіналу на турніры ІТФ у туніскім Манастыры беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка (N 303 ВТА) перамагла харватку Лусію Чырыч Багарыч (550). Сустрэча завяршылася з лікам 7:5, 3:6, 6:4.

Вера Лапко (302-гі нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў амерыканскім Вера-Біч. У матчы 1/4 фіналу беларуска перамагла польку Катаржыну Каву (242 ВТА) — 1:6, 6:3, 6:4. У паўфінале Лапко 21 студзеня згуляе з прадстаўніцай ЗША Эмай Навара.

Уладзіслаў Калячонак дапамог „Тусону” абгуляць „Бэйкерсфілд”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ „Тусон” на сваёй пляцоўцы перамог „Бэйкерсфілд” — 6:2. Беларускі абаронца гаспадароў Уладзіслаў Калячонак аддаў вывніковую перадачу, набраў „+1” па сістэме „плюс-мінус” і зарабіў чатыры хвіліны штрафу. Калячонак у гэтым сезоне набраў 9 (1+8) ачкоў у 38 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці „-4”.

Дзмітрый Лясняк і яшчэ два футбалісты працягнулі кантракты з берасцейскім „Дынама”

Берасцейскае „Дынама” аб’явіла аб падпісанні новых пагадненняў з трыма футбалістамі, якія і раней з’яўляліся гульцамі гэтага клуба. Гэта Ілля Багдановіч, Кірыл Кавалюк і Зміцер Лясняк. Тэрмін дзеяння кантрактаў скончыцца пасля заканчэння сезона-2024.

Данііл Сатышвілі пабіў клубны рэкорд „Дынама-Шынніка” па набраных ачках за адзін сезон

Форвард Даніла Сатышвілі пабіў клубны рэкорд „Дынама-Шынніка” па набраных ачках за адзін сезон. Хакеіст, набраўшы 54-е ачко ў сезоне, упісаў сваё імя ў гісторыю бабруйскага клуба. Таксама Данііл стаў самым выніковым беларускім гульцом у гісторыі МХЛ за адзін сезон у рэгулярным чэмпіянаце. Ён абышоў Мікіту Феактыстава, які ў сезоне-2010/11 за „Менскіх зуброў” набраў 52 (22+30) ачкі ў 53 гульнях.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Арцём Каралёк названы найлепшым лінейным свету па выніках 2022 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *