Самалёт авіякампаніі Ryanair які ляцеў з Польшчы, экстранна сеў у Афінскім міжнародным аэрапорце
Грэцкае медыя Рrotothema піша, што з самалёта паступіла паведамленне пра бомбу на борце.
Самалёт ляцёў з польскіх Катавіц. На борце было 192 чалавекі. Пасля паведамлення пра бомбу ён накіраваўся ў афінскі аэрапорт у суправаджэнні грэчаскіх знішчальнікаў F-16. Пасажыраў пасля пасадкі эвакуявалі. У аэрапорт адправіліся сілы спецыяльнага прызначэння.
Artykuł Самалёт авіякампаніі Ryanair які ляцеў з Польшчы, экстранна сеў у Афінскім міжнародным аэрапорце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.