Беларускія палярнікі зрабілі першы навуковы паход у раней не вывучаны раён Антарктыды
Паход адбыўся 18-20 студзеня. У складзе паходнай групы было сем чалавек. Яны адправіліся ў дарогу на трох транспартных сродках з прычапнымі ўстройствамі - снегаходзе LYNX, снегабалотаходзе "Бобр" і шматфункцыянальным Polar 300.