Бундэстаг абмяркуе «вяртанне Беларусі ў сям’ю еўрапейскіх народаў»
Нямецкі парламент на пленарным пасяджэнні 25 студзеня абмяркуе праект заявы апазіцыйнай фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў.
Artykuł Бундэстаг абмяркуе «вяртанне Беларусі ў сям’ю еўрапейскіх народаў» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Нямецкі парламент на пленарным пасяджэнні 25 студзеня абмяркуе праект заявы апазіцыйнай фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў. Яе загаловак «Вярнуць Беларусь у сямʼю еўрапейскіх народаў — падтрымаць імкненне людзей да свабоды». Як паведаміла прэс-служба бундэстага, на гэты пункт парадку дня адведзена 45 хвілін, пасля чаго дакумент будзе адпраўлены для далейшай прапрацоўкі ў парламэнцкі камітэт па замежных справах.
У той жа дзень камітэт бундэстага па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе заслухае справаздачу ўрада Нямеччыны аб становішчы палітвязняў і нацыянальных меншасцяў у Беларусі. Урад Нямеччыны нагадвае, што Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Рашэнні Рады ААН па правах чалавека ўладамі ў Менску не прымаюцца, рэкамендацыі ўпаўнаважанага па правах чалавека не выконваюцца, мандат спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі не прызнаецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Бундэстаг абмяркуе «вяртанне Беларусі ў сям’ю еўрапейскіх народаў» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.