Удзельная вага навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў аб'ёме экспарту Мінпрама перавысіла 75 працэнтаў
"Стварэнне інавацый у сучасным машынабудаванні - комплексная задача, вырашэнне якой немагчыма без выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў, выканання складаных разлікаў, фарміравання віртуальных мадэлей, вырабу доследных узораў новай тэхнікі і правядзення іх выпрабаванняў", - сказаў Сяргей Кабішоў.