АБФ у Грузіі: аб’ядноўваем людзей з розных краін
Пра тое, якія гурткі ёсць у Батумі распавядае адна з з каардынатарак Лізавета Бараноўская:
Artykuł АБФ у Грузіі: аб’ядноўваем людзей з розных краін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адной з самых актыўных ініцыятываў з Беларусі, якая працягвае сваю дзейнасць у грузінскім Батумі – гэта шведскіе гурткі праекта «Актыўным быць файна».
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/image-10-3.png)
Пра тое, якія гурткі ёсць у Батумі распавядае адна з з каардынатарак Лізавета Бараноўская:
– У нас ёсць гурток для дзяцей: чытанне на беларускай мове без бацькоў, ад 3 да 6 год. Ёсць гурткі „творы і вытварай” – гэта творчы гурток, дзе людзі могуць рэалізаваць усе свае крэатыўныя ідэі ў рэальнасць, а ёсць гурток „з навуковага пункту гледжання”, дзе яны разбіраюць некалькі формул, каб пабудаваць свой шлях у рэалізацыі. У нас адкрыўся гурток з экаактывістамі, называўся ён першапачаткова „экапанядзелкі”.
Лізавета кажа, што за год працы ў Батумі гурткамі ахоплена некалькі соцен чалавек:
– Складана дакладна сказаць, якая колькасць людзей да нас прыйшла, але за апошні сезон у нас было каля 21 гурткоў. У сярэднім да нас прыходзяць каля 10 чалавек на адзін і той жа гурток – гэта вельмі вялікія лічбы: можа быць каля 400, можа 300, я дакладна не ведаю, але дакладна больш за 100.
Апроч грузінскага Батумі гурткі беларускага праэкта «Актыўным быць файна» працуюць у Літве, Малдове і працавалі да вайны ва Ўкраіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł АБФ у Грузіі: аб’ядноўваем людзей з розных краін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.