Чэхі выбіраюць прэзідэнта. Ідзе другі тур выбараў
За пасаду змагаюцца былы старшыня Ваеннага камітэта НАТА Петэр Павель (Petr Pavel) і былы прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш (Andreja Babisz).
Artykuł Чэхі выбіраюць прэзідэнта. Ідзе другі тур выбараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння другі дзень галасавання ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Чэхіі. За пасаду змагаюцца былы старшыня Ваеннага камітэта НАТА Петэр Павель (Petr Pavel) і былы прэм’ер-міністр Андрэй Бабіш (Andreja Babisz).
Трыццаць гадоў пасля падзення камунізму ў гэтай краіне, чэхі выбіраюць паміж двума кандыдатамі, якія былі сябрамі Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны. Адзін з іх, Бабіш, зарэгістраваны як супрацоўнік камуністычнай службы бяспекі StB, а яго канкурэнт Павель быў слухачом разведвальных курсаў, выпускнікі якіх былі проста шпіёнамі, а не вайсковымі дыпламатамі.
На гэтым, на думку назіральнікаў, падабенства заканчваецца. 61-гадовы Павель абяцае вярнуць парадак і годнасць у Замак, гэта значыць, у рэзідэнцыю прэзідэнта. Алігарх Бабіш (68), адзін з найбагацейшых чэхаў, заяўляе, што хоча дапамагаць людзям.
Павель выйграў першы раўнд, але апярэдзіў Бабіша толькі прыкладна на 23 тысяч галасоў. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што ў суботу з вялікім адрывам пераможа былы вайсковец. На перамогу Павеля паказваюць таксама і букмекеры.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чэхі выбіраюць прэзідэнта. Ідзе другі тур выбараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.