Кіеў пакуль не прасіў у Нямеччыны знішчальнікі
Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў заявіў нямецкім СМІ, што Кіеў пакуль не прасіў Берліна перадаць знішчальнікі.
Artykuł Кіеў пакуль не прасіў у Нямеччыны знішчальнікі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Першая партыя з шасці дзясяткаў баявых машын пяхоты Bradley на мінулым тыдні адправілася з парта Норт-Чарльстан у Паўднёвай Караліне ва Украіну, паведаміла камандаванне транспартных сіл ЗША. Вашынгтон абвясціў аб перадачы ў агульнай колькасці 109 такіх машын. З другога тыдня студзеня ў нямецкім Графенвёры праходзяць трэніроўкі ўкраінскіх сіл па ўжыванні бронетэхнікі і сумесных ваенных дзеяннях.
Тымчасам амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў заявіў нямецкім СМІ, што Кіеў пакуль не прасіў Берліна перадаць знішчальнікі. Але ён адзначыў, што такое ўзбраенне неабходна для абароны ад расейскіх нападаў па цэлях ва ўкраінскіх гарадах і інфраструктуры.
„Расея шмат ракет абстрэльвае ўкраінскія гарады, інфраструктуру, і рэактыўныя самалёты зьяўляюцца часткай нашай супрацьпаветранай абароны”, – сказаў украінскі амбасадар Deutsche Welle.
Мы пакуль не накіроўвалі ніякага запыту ў германію на знішчальнікі – дадаў украінскі дыпламат, а на пытанне, ці з’явіцца такі запыт у будучыні, сказаў, што гэта будзе „залежыць ад сітуацыі на поле бою”.
Artykuł Кіеў пакуль не прасіў у Нямеччыны знішчальнікі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.