Дальнабойніка-правакатара зь Беларусі, празь якога арыштавалі шэсьць чалавек, звольнілі з польскай фірмы
Польская фірма скасавала працоўныя адносіны з дальнабойнікам-правакатарам з Мазыра Юрыем Комарам, пасьля гутарак зь якім у «чат-рулетцы» затрымалі некалькі беларусаў і завялі на іх крымінальныя справы. Пра гэта паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.