Франак Вячорка: Вяртацца зараз — гэта кідацца ў лапы рэжыму
"Ніхто ім нічога не піша, і гэта не камісія, а шапіто", - кажа Франак Вячорка.
Artykuł Франак Вячорка: Вяртацца зараз — гэта кідацца ў лапы рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вяртацца зараз — гэта кідацца ў лапы рэжыму. Такім чынам дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў дзейнасць камісіі па вяртанні з палітычнай эміграцыі. Раней у Генпракуратуры Беларусі паведамлялі, што камісія атрымала шмат зваротаў, але ўсе яны “не адпавядаюць крытэрам” і не будуць разглядацца па сутнасці.
Кажа Франак Вячорка:
– Ніхто ім нічога не піша, і гэта не камісія, а шапіто. Сам склад удзельнікаў, які мы бачылі, гэта такі выклік для беларускай грамадзнскай супольнасці, гэта дэманстрацыя беспакаранасці. Маўляў, вы можаце што заўгодна рабіць, а мы будзем з вас здзеквацца. Спецыяльна павыбіралі кантраверсійных асобаў. Ясна, што нікому не будзе жыцця, хто вернецца, прызнаецца, дасць паказанні на БТ – усё роўна ім не прабачаць. Мы ж бачым, што дэманстратыўна асудзілі Пачобута, і тэрміны Бяляцкаму, пасля атрымання Нобелеўскай прэміі, зараз дадуць 12 гадоў.
“Лукашэнка мог бы спыніць рэпрэсіі ці вызваліць палітвязняў, але такіх крокаў няма і не будзе, паколькі яго дзеянні скіраваныя толькі на ўтрыманне улады. Дзейнасць гэтай камісіі – толькі сведчанне беспакаранасці, якую дэманструе Лукашэнка”, – дадаў Франак Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Франак Вячорка: Вяртацца зараз — гэта кідацца ў лапы рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.