Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Паэт, які быў двойчы рэпрэсаваны

19 лютага спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння паэта, сатырыка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, вязня сталінскіх лагераў Станіслава Шушкевіча (1908-1991).

Станислаў Шушкевіч

У адным са сваіх вершаў Станіслаў Шушкевіч пісаў:

Зноў стрэлка сунецца далей
Ў гадзінніку на цыферблаце,
Я сам кажу сабе: – Не тлей!
Вясна прысела ў нашай хаце.

Станіслаў Шушкевіч не тлеў. Ён двойчы быў рэпрэсаваны: у 1936 і ў 1949 гадах. Знаходзіўся ў лагеры, на спецпасяленні. Працаваў шахцёрам, цесляром, лесарубам, у геалагічных партыях і экспедыцыях. Выжыў і вярнуўся дамоў у 1956 годзе. Яго рэабілітавалі толькі ў 1975 годзе.

Станіслаў Шушкевіч вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Менску, у якім выкладаў Якуб Колас. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, загадваў бібліятэкай навукова-даследчага Інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. З’яўляўся сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Скончыў крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Менску. Працаваў у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», «Звязда».
Друкавацца паэт пачаў з 1924 года. Ён пакінуў нашчадкам багатую літаратурную спадчыну. Акрылёны жыццёвамі планамі і марамі, малады паэт апяваў жыццё радасна, звонка і захоплена. Паступова паэзія Станіслава Шушкевіча пачынала напаўняцца клопатамі і хваляваннямі, якімі жылі аднагодкі пісьменніка. Аднак перажытае ў гады рэпрэсій, паклалі адбітак на яго творчасць. Пасля дваццацігадовага перапынку паэзія Станіслава Шушкевіча стала больш жыццёвай, разважлівай, але ў ёй засталося яго жыццялюбства, вера ў людзей, улюблёнасць у родную зямлю. У яго вершах упэўнена гучаць матывы адданасці Бацькаўшчыне, сяброўства, дружбы, кахання.

Ён аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы», «Дарогаю вясны», «Услед за марамі», «Навальніца», «Сябрам», «Дарога ў залатую восень», «Рэха маладосці», «Сонца над маім асеннім садам», кнігі ўспамінаў «Вяртанне ў маладосць», зборніка сатыры і гумару «Грушы на вярбе».

Дзецям паэт прысвяціў больш за 20 кніг – вершаў, апавяданняў, казак. Сярод іх – «Звярыны баль», «Сарочы церамок», «Будзільнік», «Вясёлыя дзятлікі», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Барадаты камар», «Ліса з магнітафонам», «Казёл на верталёце» і іншыя. На творах Станіслава Шушкевіча выхавалася ўжо не адно пакаленне дзяцей. Напісаныя проста, не мудрагеліста, з разуменнем запатрабаванняў «чамучак», творы паэта вучаць дабру, любові да роднага краю і сёння.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Паэт, які быў двойчы рэпрэсаваны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *