Крысціна Дробыш: У выніку атрымалі аўдыёкнігу, у якой 127 гісторый і 101 голас
Акторка, каардынатарка праекту “Кніжны Воз” і audiobooks.by - прадставіла ў нашым эфіры новы праект “Мова 404”.
Artykuł Крысціна Дробыш: У выніку атрымалі аўдыёкнігу, у якой 127 гісторый і 101 голас pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Акторка Крысціна Дробыш – каардынатарка праекту “Кніжны Воз” і audiobooks.by – прадставіла ў нашым эфіры новы праект “Мова 404”.
Расказвае Крысціна Дробыш:
-“Мова 404” – гэта супольны праект “Кніжнага Возу” і audiobooks.by. Гэтая кніга аўтаркі Аліны Нагорнай. Кніга дакументальная, дзе Аліна сабрала ўсе магчымыя гісторыі, якія ёй дасылалі, пра тое, як беларусаў і беларусак прыціскаюць за беларускую мову. Усё гэта выйшла ў друк, і праз некалькі гадоў мы падумалі: а чаму б нам не замуціць штосьці агульнае? І каб гучалі не толькі мы, а каб магчымасць была і ў людзей іншых. Па выніку мы атрымалі аўдыёкнігу, у якой 127 гісторый і 101 голас!
Атрымалася сапраўды “Народная кніга”. Яе ўжо можна паслухаць на audiobooks.by.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Крысціна Дробыш: У выніку атрымалі аўдыёкнігу, у якой 127 гісторый і 101 голас pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.