У Гародні затрымалі Ірыну Савашынскую
36-гадовую маці дваіх непаўнагадовых дзяцей Ірыну Савашынскую затрымалі 23 лютага. Дома ў яе правялі ператрус
Artykuł У Гародні затрымалі Ірыну Савашынскую pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
23 лютага ў Гародні затрымалі 36-гадовую маці дваіх непаўнагадовых дзяцей Ірыну Савашынскую. За ёй сачылі і затрымалі каля крамы.
Дома ў яе правялі ператрус, паведамляе „Гарадзенская праваабарона”.
Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Цяпер яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гародні.
Artykuł У Гародні затрымалі Ірыну Савашынскую pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.