У палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай – праблемы са зрокам
Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай журналісткі.
Artykuł У палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай – праблемы са зрокам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай расказаў аб праблемах са зрокам, якія ўзніклі ў яго жонкі ў зняволенні.
У першую чаргу гэта наступствы слабага асвятлення ў следчых ізалятарах, дзе Ірыну трымалі да суда. Таксама “падсадзіла” зрок і цяперашняя праца за швейнай машынкай у калоніі.
Муж Ірыны – Аляксандр Лойка дадае, што ягонай жонцы па-ранейшаму не перадаюць лісты. Карэспандэнцыя даходзіць толькі ад самых блізкіх родзічаў. Пры гэтым Аляксандр кажа, што, мяркуючы па змесце лістоў ад Ірыны, з настроем у яе ўсё ў парадку (наколькі гэта наогул магчыма ў зняволенні).
Незалежную журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка 2021 года. Яе прысудзілі да пяці гадоў калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай – праблемы са зрокам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.