Андрэй Мядзведзеў: Прысуд праваабаронцам – палітычная расправа
Па словах Андрэя, пра нейкі гандаль гэтымі праваабаронцамі нават не можа быць размовы.
Artykuł Андрэй Мядзведзеў: Прысуд праваабаронцам – палітычная расправа pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускім праваабаронцам-вясноўцам прысудзілі ад 7 да 10 год зняволення. Алесю Бяляцкаму, як кіраўніку «Васны», суддзя Марына Запаснік вынесла самы жорсткі прысуд – 10 год калоніі.
Прысуд «вясноўцам» каментуе праваабаронца Андрэй Мядзведзеў:
– Гэта проста палітычная расправа. Мы бачылі як адбываўся гэты, так званы, судовы працэс. І гэтае следства, якое доўжылася 16 месяцаў, калі людзей трымалі ў вязніцы без якіх бы то законных падставаў. Іх абвінавачвалі па нейкіх фінансавых злачынствах, нібыта за нясплату падаткаў, і пры гэтым трымалі за кратамі ў следчым ізалятары на Валадарцы. Вядома, што нейкай падставы для гэтага не было, гэта абсалютна неадэкватная мера стрымлівання для такога віду злачынства.
Па словах Андрэя, пра нейкі гандаль гэтымі праваабаронцамі нават не можа быць размовы:
– Гэта зараз такое пытанне, якое трэба разглядаць комплексна. Таму што, калі вырашаць вызваленне людзей праз зняццё гэтых санкцый, то трэба тады разглядаць – усё на ўсё. Мне здаецца, Алесь Бяляцкі, ведаючы яго як чалавека, то ён сам не пагадзіўся б.
Андрэй Мядзведзеў сярод тых людзей, што таксама былі праваабаронцамі ў Беларусі. Цяпер ён вымушана жыве і працуе ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Андрэй Мядзведзеў: Прысуд праваабаронцам – палітычная расправа pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.