„Рэжым не спыняецца ў сваіх рэпрэсіях супраць беларускага народу”
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве адзінадушна асудзілі жорсткі прысуд суддзі Ленінскага раёна Менска Марыны Запаснік па справе праваабаронцаў «Вясны».
Artykuł „Рэжым не спыняецца ў сваіх рэпрэсіях супраць беларускага народу” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве адзінадушна асудзілі жорсткі прысуд суддзі Ленінскага раёна Менска Марыны Запаснік па справе праваабаронцаў «Вясны» Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзі Лабковіча.
Прысуд ад 7 да 10 гадоў зняволення з выплатай рэжыму 450 тысяч долараў. Гэты бесчалавечны прысуд быў вынесены толькі за тое, што праваабаронцы дапамагалі людзям бараніць свае правы, кажа Наталля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Хартыя-97:
– Гэта сведчыць пра тое, што рэжым не спыняецца ў сваіх рэпрэсіях супраць беларускага народу. І гэта сведчыць толькі пра тое, што трэба толькі ціснуць, ціснуць і ціснуць на гэты рэжым. Няма іншага выйсця.
Таццяна Брыч, настаўнік: Лічу, што гэтых працэсаў наогул не павінна быць.
Таісія Кабанчук: Апроч абурэння нешта іншае выказаць немагчыма. Такія прысуды нават забойцам лукашэнкаўскі суд не выносіць.
Праваабаронцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах і «фінансаванні пратэстаў» у 2020 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Рэжым не спыняецца ў сваіх рэпрэсіях супраць беларускага народу” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.