Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняў Бяляцкага ў 2011 годзе, пра прысуд
"Невінаватасць і не здзяйсненне злачынных дзеянняў тады ні для каго не з'яўляецца гарантыяй бяспекі, захавання свабоды, "бізнэсу, працы, маёмасці.
Artykuł Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняў Бяляцкага ў 2011 годзе, пра прысуд pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняў Бяляцкага ў 2011 годзе, напісаў вялікі допіс з нагоды сённяшняга прысуду праваабаронцам.
«…Што гэты прысуд значыць для кожнага з жыхароў Беларусі?
Ён дакладна паказвае шанцы на справядлівасць. І дэманструе ступень безабароннасці асобы. Бо калі можна прыдумаць гісторыю і па ёй праз крымінальны працэс адправіць у турму лаўрэата Нобелеўскай прэміі, то гэта значыць, што такім чынам могуць пазбавіць волі любога.
Невінаватасць і не здзяйсненне злачынных дзеянняў тады ні для каго не з’яўляецца гарантыяй бяспекі, захавання свабоды, бізнэсу, працы, маёмасці. Ніякімі прававымі сродкамі не зможа абараніцца ніхто — ні ўладальнік кампаніі, ні працоўны завода. І гэта, безумоўна, будзе ствараць напружанне ў грамадстве.
Я нядаўна ў чарговы раз чуў ад кагосьці, што „ў сістэме яшчэ застаецца шмат добрых людзей”. Так і ёсць. Вось вам чарговы доказ — дзясятка праваабаронцу за дапамогу пацярпелым».
Artykuł Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняў Бяляцкага ў 2011 годзе, пра прысуд pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.