Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: выратавальная саломінка

Еўразвяз крычыць «падман», бо Беларусь пасадзіла лаўрэата Нобелеўскай прэміі да 2033 года. Мірны план Кітая: ці ёсць шанцы на поспех? Новая палітыка Францыі ў дачыненні да Афрыкі. Італія: хто адказны за гібель 67 мігрантаў?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Зняволенне ў Беларусі актывіста, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, было «фальшывым» прысудам у «фіктыўным працэсе», –  заявіў першы дыпламат ЕЗ на фоне пагроз новых санкцый», – паведамляе еўрапейскае выданне Euobserver.

«Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах Жазэп Барэль выступіў з заявай праз некалькі гадзін пасля таго, як у пятніцу (3 сакавіка) менскі суд прысудзіў Алеся Бяляцкага ў кайданках і ў прыгнечаным стане да большай часткі астатняга тэрміну зняволення. Летась 60-гадовы актывіст завочна атрымаў Нобелеўскую прэмію за працу на пасадзе старшыні ПЦ «Вясна».

Але гэтага было недастаткова, каб засцерагчы яго ад 10-гадовага зняволення па абвінавачванні ў фінансаванні пратэстаў і кантрабандзе грошай ва ўладаннях Лукашэнкі. У той жа дзень Беларусь таксама асудзіла трох іншых праваабаронцаў на тэрмін ад сямі да дзевяці гадоў «па фальшывых і палітычна матываваных абвінавачваннях». Еўразвяз самым рашучым чынам асуджае іх фіктыўныя суды, якія з’яўляюцца яшчэ адным жудасным прыкладам таго, што рэжым Лукашэнкі спрабуе прымусіць замаўчаць тых, хто выступае ў абарону правоў чалавека. Акрамя гэтага Лукашэнка трымае ў сваіх сутарэннях больш за 1450 палітвязняў. Паведамленні аб умовах унутры тычацца шматлікіх выпадкаў катаванняў і сэксуальнага гвалту. Як заўважыла міністр замежных спраў Германіі Аналена Бэрбок: «Менскі рэжым такім чынам змагаецца з грамадзянскай супольнасцю. Гэта такая ж штодзённая ганьба, як і падтрымка Лукашэнкам вайны Пуціна ва Украіне», — адзначае еўрапейскае выданне.

У гадавіну нападу Расеі на Украіну Пекін прадставіў план з дванаццаці пунктаў, пры дапамозе якіх ён прапануе ўрэгуляваць канфлікт. Прэзідэнт Украіны Зяленскі станоўча ацаніў заклік захоўваць «суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін», аднак да астатніх пунктаў Кіеў паставіўся скептычна. Прэзідэнт Францыі Макрон станоўча адазваўся аб ініцыятыве і аб’явіў пра тое, што мае намер наведаць Кітай з візітам. Еўрапейская прэса падзялілася ў меркаваннях наконт мэтазгоднасці кітайскіх прапаноў. Чэшская газета Deník лічыць, што ў прадстаўленым Кітаем плане маюцца станоўчыя моманты.

«Самае важнае зараз – гэта тое, што Кітай пачынае па-сапраўднаму супрацоўнічаць з Захадам, Украінай і, так, Расеяй – дзеля таго, каб дасягнуць справядлівага міру. І асновай яго павінна стаць тое, што агрэсар, гэта значыць Расея, нічога не атрымае па выніках гэтай вайны. А таксама тое, што Расея пакрые шкоду, нанесеную Украіне падчас несправакаванай расейскай агрэсіі. Пекін, магчыма, раней Масквы прыйшоў да высновы, што гэтую вайну Расея прайграла, і што яна яе не ў стане выйграць. Не выключана, што Кітай зараз ратуе свайго стратэгічнага партнёра ад перспектывы татальнага правалу і катастрафічнай паразы з непрадказальнымі наступствамі», – папярэджвае чэшскае выданне.

Напярэдадні свайго шматдзённага турнэ па афрыканскіх краінах, падчас якога ён наведае Габон, Анголу, Конга-Браззавіль і Дэмакратычную Рэспубліку Конга, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясціў аб новай стратэгіі Парыжа ў дачыненні да Афрыкі. Прэзідэнт заявіў, што неабходна скараціць французскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і дабівацца раўнапраўнага супрацоўніцтва з былымі калоніямі. Аглядальнікі абмяркоўваюць магчымыя наступствы такой змены парадыгмы. Гішпанская газета La Vanguardia не хавае сваёй трывогі.

«ЕЗ шукае шляхі выхаду з новай сітуацыі і разглядае магчымасць размяшчэння ў Нігеры еўрапейскага кантынгенту. Хаос у зоне Сахеля пагражае распаўсюдзіцца на больш багатыя і стабільныя краіны Гвінейскага заліва, такія як Кот-д’Івуар. А з поўдня зыходзіць падвойная пагроза. З аднаго боку, гэта рост прысутнасці джыхадысцкіх арганізацый, якія могуць выкарыстоўваць зону Сахеля ў якасці плацдарма для тэрарыстычных актаў на поўдні Еўропы. З другога боку – узрастаючая залежнасць краін рэгіёна ад падтрымкі групы Вагнера, а значыць – і ад Расеі», – падсумоўвае гішпанскае выданне.

У выніку крушэння лодкі ля ўзбярэжжа Калабрыі загінулі 67 мігрантаў. Згодна з заявай ведамства ў порце, людзей можна было выратаваць. Італьянская прэса абвальваецца з крытыкай як на мясцовыя ўлады, так і на ўрад у Рыме, а менавіта на міністра ўнутраных спраў Матэа П’янтэдозі і міністра інфраструктуры Матэа Сальвіні. Еўрапейская прэса ўказвае на тое, што ў наяўнасці агульны правал палітыкі ЕЗ у гэтай сферы. «Палітыка ўрада, які нядаўна прыняў закон і які ўскладняе працу ратавальнікаў на моры, выклікае ўсё больш пытанняў», – адзначае італьянская газета La Stampa.

«Ясна адно: тое, што адбылося ў суботу ўвечары, кідае цень на стратэгію ўладаў, накіраваную на тое, каб ускладніць выратавальныя працы судоў НПА. Расследаванне, распачатае па факце інцыдэнта, выявіла і іншыя немалаважныя дэталі. Адміністрацыя порта запэўнівае, што выратаванне было магчыма, і што ўмовы надвор’я не былі такімі неспрыяльнымі, як было заяўлена раней. П’янтэдозі абвінавачвае арганізацыю Frontex, самалёт якой першым заўважыў лодку з бежанцамі, у тым, што тая не падняла трывогу. Механізм перакладання віны з хворай галавы на здаровую працуе поўным ходам», – канстатуе італьянскае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: выратавальная саломінка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Ирина Понаровская раздавлена потерей единственного сына: “Сердце разрывается!”

Волонтеров из Ленинского наградили за участие на Международном форуме «Россия»

На 90-м году жизни умер ученый Марк Абелев

Сборная РФ завоевала 6 золотых медалей на международной олимпиаде по астрономии

Музыкальные новости

Лавров раскрыл суть ироничного заявления Путина

Comedy Club вернулся с 20-м сезоном после шутки о закрытии

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета

Студент Псковского агротехнического колледжа занял III место в Чемпионате высоких технологий-2024

Новости России

Кудашов — о форме «Динамо» Москва: «Предсезонка у нас была если не экспериментальной, то изменилась кардинально»

Российские школьники выиграли шесть золотых медалей на астрономической олимпиаде

В Пулково задерживаются семь рейсов

Студенты Щелковского колледжа поучаствовали в полуфинале конкурса «Большая перемена»

Экология в России и мире

Чистота — залог здоровья

Электрокардиостимуляторы для сердца - 40 грамм, которые могут изменить жизнь

Экскурсия для студентов прошла в «Маринс Гранд Отель Астрахань»

В Ставропольском крае разработана новая медико-психологическая услуга

Спорт в России и мире

«Немного не повезло». Рууд — о матче на Кубке Лэйвера с Серундоло

«Совесть не позволила»: Надежда Гуськова в юности попадала в клубы оригинальным способом

Хромачева и Данилина вышли в финал турнира в Хуахине

«Это очень лёгкое чувство». Даниил Медведев — об ощущениях перед началом Кубка Лэйвера

Moscow.media

Решение DCLogic повысит безопасность и эффективность шахт

Столкнулись ГАЗель и три "легковушки". Двое взрослых и один ребенок в больнице

«Аэродиск» реализовал поддержку группового управления ресурсами для эффективного выделения емкости СХД

Франческо Баньяя почти догнал Хорхе Мартина после финиша в гонке в Эмилии-Романьи.







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *