Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Чаму абаронцы Замчышча ўцякалі зь Беларусі

 Чаму абаронцы Замчышча ўцякалі зь Беларусі

Радыё Свабода пачало ў новым YouTube-канале «Гісторыя на Свабодзе» публікацыю цыклю ілюстраваных відэагутарак пра Стары Менск.

У пятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як Інстытут Беларускай Культуры ў сярэдзіне 1920-х гадоў заняўся вывучэньнем Менскага Замчышча і што з гэтага атрымалася.

 

2:14 — як і калі ў БССР заняліся аховай помнікаў

3:21 — ключавая роля Ўсевалада Ігнатоўскага і зацікаўленьні помнікамі

4:38 — Янка Купала і Язэп Драздовіч дзейнічаюць у часопісе «Вольны Сьцяг»

8:36 — ці падпальвалі палякі Стары горад у часе акупацыі 1919 — 1920 гадоў

12:02 — як выглядаў і чым жыў Стары горад у 20-я гады

15:06 — грандыёзная паводка 1930-га году ў Менску і яе наступствы

16:32 — Інбелкульт і Стары горад у Менску

18:42 — высылкі эсэраў і арышты ў Менску ў 1921 — 1922 годзе

19:54 — чым зьбіралася заняцца Камісія аховы помнікаў Інбелкульту

20:38 — стварэньне «Камісіі для абгляду Замкавай гары»

23:35 — канфлікт Камісіі аховы помнікаў з уладамі БССР з прычыны разбурэньня храмаў ХІІ стагодзьдзя ў Бельчыцах

Фрагмэнт размовы вядучага Сяргея Шупы зь Сяргеем Абламейкам:

— Як разгортвалася сытуацыя вакол Старога гораду ў БССР? Як і калі Інбелкульт заняўся помнікам старога Менску?

— Як толькі ад пачатку 1925 году Ўсевалад Ігнатоўскі ўзначаліў Інбелкульт, туды адразу з Наркамасьветы, дзе Ігнатоўскі кіраваў раней, перайшла і справа аховы помнікаў.

7 лютага 1925 году ў будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску адбыўся ўстаноўчы сход камісіі Аховы помнікаў Інбелкульту. Старшынём стаў даўні супрацоўнік Ігнатоўскага прафэсар Салямон Кацэнбоген, намесьнікам старшыні пісьменьнік Міхайла Грамыка, а навуковым сакратаром дацэнт Ісак Сербаў. Членамі Камісіі аховы помнікаў, якія бралі актыўны ўдзел у яе працы, былі Мікола Азбукін, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Васіль Дружчыц, Язэп Дыла, Міхал Мялешка, Аляксандар Палеес, Аляксандар Паноў, Аркадзь Смоліч, Алесь Сьцепуржынскі, Павел Харламповіч, Мікола Шчакаціхін і іншыя.

Камісія прыняла Статут, які аказаўся вельмі сур’ёзным дакумэнтам. Зьмест гэтага дакумэнту сьведчыць, што Камісія зьбіралася стаць дырэктыўным і адміністрацыйна-распарадчым органам у справе аховы помнікаў. Яна зьбіралася складаць пляны аднаўленьня помнікаў, фінансаваць гэтыя працы і караць вінаватых у разбурэньні або пашкоджаньні помнікаў.

З 2 сакавіка 1925 году пачынаюцца рэгулярныя паседжаньні Камісіі. У сакавіку іх адбылося шэсьць. І тут мы адразу бачым наўпроставую пераемнасьць з БНР, бо першае, чым пачынае займацца Камісія, гэта помнікі Менску. Яны адразу вырашаюць скласьці поўны сьпіс помнікаў гораду, сфатаграфаваць іх і стварыць грамадзкую камісію «для абгляду Замкавай гары».

12 красавіка тая камісія выйшла на «абгляд» Замчышча і правяла там цэлы дзень.

— Шкада, што тады не было Фэйсбуку, каб паглядзець, што ды як яны там рабілі. Ці захаваліся нейкія здымкі з таго дня?

— Мне, на жаль, ня трапіліся. Хоць трэба прызнаць, што я не татальна ўвесь тагачасны друк прагледзеў. Напрыклад, не ўсе нумары газэты «Рабочы» і ня ўсю тагачасную расейскамоўную «Звезду».

Сярод членаў грамадзкай камісіі былі Друшчыц, Палеес, Паноў, Сербаў, Сьцепуржынкі, Хрламповіч. І, што цікава, былі там і прадстаўнікі «Маладняка» — Уладзімер Дубоўка і Анатоль Вольны.

Пасьля «абгляду» Замчышча камісія склала пратакол. Вось зь яго цытата:

«Камісія — у складзе т. Сербава ад Камісіі па ахове помнікаў, т. Дружчыц ад Гістарычна-археалягічнай сэкцыі, т. Палееса ад Гэбрэйскага аддзелу, т. т. Ажгірэя і Дубоўкі ад групы „Маладняк“, т. т. Харламповіча і Вяржбіцкага ад Дзяржаўнага Музэю, т. т. Сьцепуржынскага і Панова — абгледзела плошчу, якую займаюць Стары Менск і яго Замчышча, на правым беразе ракі Сьвіслачы пры зьліяньні яе зь Нямігай. Ад старога менскага замку засталася толькі насыпная гара, вельмі зруйнаваная і заваленая розным мусарам. На самай гарэ стаяць каменныя і драўляныя руіны будынкаў... Уся мясцовасьць Замчышча знаходзіцца ў самым антысанітарным становішчы. Ад старых замкавых будынкаў захаваўся толькі Дом гродзкага суда, ніз каменны, а верх драўляны, вельмі цікавай архітэктуры. На другім паверсе жывуць кватаранты, а ў ніжнім зьмяшчаецца кузьня. Будынку пагражае з аднаго боку руйнаваньне, а з другога — пажар ад кузьні. Камісія прызнала, што трэба абавязкова:

1) Прывесьці Замкавую гару ў належны від, абчысьціць яе ад мусару... закрапіць апоўзьні насыпаў...

2) Узяць Дом гродзкага суда на ўчот па ахове помнікаў і прымусіць гаспадара гэтага будынку зрабіць належны рамонт, а таксама выселіць адтуль кузьню.

3) Камісіі па ахове помнікаў злажыць пляны і каштарысы на прывядзеньне менскага Замчышча ў належны від і прадставіць усе матар’ялы па гэтых пытаньнях у Прэзыдыюм ІБК».

Гэтыя пляны пачалі выконвацца, але неўзабаве здарылася нечаканая рэч. Камісія вельмі хутка ўвайшла ў канфлікт з камуністычнымі ўладамі БССР.

— Якраз пра гэта я хацеў спытацца. Напэўна ж улады былі ня дурні, бачылі, куды хінецца справа. Так?

— Так, вядома. Вось выступае ў 1925 годзе ў газэце «Савецкая Беларусь» Уладзімер Дубоўка і піша, маўляў, мы павінны адрэстаўраваць Замчышча, у двары Гродзкага суду трэба паставіць помнік Каліноўскаму, бо менавіта ў тым будынку, была друкарня, дзе друкавалася «Мужыцкая праўда». Зразумела, што савецкім уладам гэта было ня вельмі прыемна.

І яшчэ адна падзея, якая спрычынілася да ахалоджваньня ўладаў адносна Камісіі аховы помнікаў, была ня менскаю. Калі я пра гэта думаю, то сэрца крывёю абліваецца. Калі паглядзім сёньня вакол, то суседзі Белаурсі маюць храмы ХІІ стагодзьдзя — Наўгародзкія, Пскоўскія, Уладзіміра-Суздальскія, Чарнігаўскія. А ў Полацку ў нас засталася толькі адна Спаса-Эўфрасіньеўская царква.

Справа ў тым, што ў траўні 1925 году ў Полацку, у Бельчыцах былі разбураныя Барысаглебскі і Пятніцкі храмы ХІІ стагодзьдзя, якія стаялі да таго зусім цэлыя.

Камісія камандзіравала туды Міколу Шчакаціхіна. Ён прыехаў, з жахам убачыў кучы друзу і абрынутыя скляпеньні з росьпісамі ХІІ стагодзьдзя пасярод рэшткаў сьцен. Аказалася, што мясцовы Камгас прыняў рашэньне разабраць храмы на будаўнічы матэрыял — чыноўнікі спадзяваліся, што ім у ХХ стагодзьдзі падыдзе цэгла-пальчатка ХІІ стагодзьдзя.

Шчакаціхін склаў пратакол і адпаведныя акты. І паралельна з клопатам пра рэстаўрацыю Менскага Замчыша Камісія пачала дамагацца суду над вінаватымі ў разбурэньні Бельчыцкіх храмаў паводле крымінальнага заканадаўства.

Вось тут і адбылося сутыкненьне Камісіі з уладамі, бо Аддзелы камунальнай гаспадаркі былі структурнымі падразьдзяленьнямі... НКУС. Судзіць сваіх людзей Камісіі дазволіць улады не маглі. І з таго часу пачынаецца блякаваньне яе высілкаў.

Слухаць гутаркі пра гісторыю вы таксама можаце і на ўсіх папулярных падкаст-плятформах.

АЎДЫЁ

Бясплатна спампуйце і чытайце кнігі «Бібліятэкі Свабоды»:

Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. 2021 (PDF) (EPUB)

Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга другая. 2021 (PDF) (EPUB)

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

В Сочи трех кайтсерферов унесло в море

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о природоподобных технологиях будущего

Меморандум о Взаимопонимании для Веб-Проектов: полное руководств (МоU)

Победителей патриотического конкурса среди студентов наградили в Подмосковье

Музыкальные новости

Москва готова развивать сотрудничество с Ташкентом и Астаной по поставкам газа – Песков

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о переходе российских предприятий на отечественное ПО

Театр кукол Бурятии "Ульгэр": Россия, Культура, Театр, Дети - Спектакль "Курочка ряба"

Афиша театра кукол Бурятии "Ульгэр": Россия, Культура, Театр, Дети - Спектакль "Курочка ряба"

Новости России

Москвич попытался украсть три бутылки виски из магазина

Администрация Павловского Посада поздравила выпускников школ

Mazilla – подбор микрозаймов для клиентов

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о переходе российских предприятий на отечественное ПО

Экология в России и мире

Компании Группы "Интеррос" взяли ряд наград премии FINAWARD

Эксперт по семейному капиталу Светлана Петрова: «Мой путь предпринимателя был прямой, как стрела»

Международные дизайнеры приняли участие в Modest Fashion Day в Казани

Gucci, коллекция Resort 2025

Спорт в России и мире

Камилла Рахимова вышла в полуфинал турнира WTA-250 в Рабате

Янник Синнер: «Нужно наслаждаться давлением, потому что мы не врачи, которые оперируют людей»

Теннисист Рублев вышел во второй круг Открытого чемпионата Франции

Касаткина опустилась на 13-ю строчку в рейтинге WTA, Рахимова поднялась на 18

Moscow.media

В Судаке проверили бывших мигрантов, не вставших на воинский учет

23 МАЯ РОССИЙСКАЯ МЕЖДУНАРОДНАЯ АКАДЕМИЯ ТУРИЗМА ОТМЕТИЛА СВОЙ 55-Й ДЕНЬ РОЖДЕНИЯ. ФОТОРЕПОРТАЖ

По-хорошему у Путина с США не вышло. Один указ, который перевернул все санкции

Бузова и "Зенит"







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *