Інстытут вывучэньня вайны: Украіна рыхтуецца да адводу войскаў з Бахмута
Узброеныя сілы Ўкраіны, верагодна, ствараюць умовы для кантраляванага адводу войскаў зь некаторых раёнаў Бахмута, які расейскае войска спрабуе захапіць з траўня 2022 году, гаворыцца ў зводцы амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны.