«Брестская газета» стала 14-м СМІ, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Гэта адбылося па рашэнні КДБ.
Artykuł «Брестская газета» стала 14-м СМІ, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Рашэннем КДБ недзяржаўная «Брестская газета» прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем».
У адпаведны спіс выданне, заснаванае ў 2002 годзе, уключанае 6 сакавіка. «Экстрэмісцкае фармаванне», на думку КДБ, стварыла «група грамадзянаў з ліку сузаснавальніка, галоўнага рэдактара і іншых асобаў з ліку ТАА «Брестская газета».
Цяпер у «Пераліку арганізацыяў, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» 120 пазіцыяў. 14 з іх — недзяржаўныя СМІ.
Artykuł «Брестская газета» стала 14-м СМІ, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.