Шэлтар у Варшаве просіць дапамагчы адрамантаваць пральную машыну
Шэлтар для ўцекачоў фонду “Kraj do Zycia” працягне функцыянаваць як мінімум да верасня 2023-га.
Artykuł Шэлтар у Варшаве просіць дапамагчы адрамантаваць пральную машыну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Шэлтар для ўцекачоў фонду “Kraj do Zycia” працягне функцыянаваць як мінімум да верасня 2023-га.
“Мы атрымалі спансаванне памяшкання, але мы самі аплочваем камунальныя паслугі, набываем бытавыя прыналежнасці і ежу. А тут у нас яшчэ і пральная машына паламалася… Мы вельмі просім нам дапамагчы”, – кажа дырэктар шэлтара Ганна Федаронак:
– Дапамога не можа быць малой, і мы прымем любую дапамогу, нават калі гэта будуць гумачкі для мыцця посуду. У нас пральная машына сапсаваная, мы яе купілі год таму, а ведаеце, дзеці, там зламаны пластык. Я не думаю, што яны возьмуць у нас нават па гарантыі, таму што гэта такая тэхнічная паломка. Можа, у каго-небудзь тут, у Варшаве, ці ў беларусаў, ці ў палякаў ёсць якая пральная машына непатрэбная, але якая яшчэ працуе, будзем вельмі рады, калі хто-небудзь нам прывязе пральную машыну ці дапаможа нам адрамантаваць гэту. Таму што там толькі крышку трэба купіць, яна каштуе 300 злотых.
Ганна Федаронак таксама запрасіла ўсіх жадаючых завітаць у шэлтар у госці. “У нас – маленькі кавалачак Беларусі ў Варшаве”, – дадала Ганна.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Шэлтар у Варшаве просіць дапамагчы адрамантаваць пральную машыну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.