Год палку Каліноўскага
Падраздзяленне было заснаванае 9 сакавіка 2022-га, спачатку як батальён.
Artykuł Год палку Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Полк імя Кастуся Каліноўскага адзначае год з часу стварэння. Падраздзяленне было заснаванае 9 сакавіка 2022-га, спачатку як батальён (а да таго існавала рота беларускіх добраахвотнікаў).
Пра стварэнне асобнага беларускага падраздзялення ў відэазвароце аб’явіў Іван Марчук („Брэст”, на здымку знізу), які ў чэрвені мінулага года пад Лісічанскам загінуў у баю з расійскімі войскамі. Батальён пашырыўся да палка ў траўні 2022-га.
„За гэты час мы панеслі страты. Два нашых ваяра ў палоне ў акупанта. Многія з ваяроў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Але, пры ўсім гэтым, нас становіцца ўсё больш!
Да нас далучаюцца цэлымі арганізацыямі. Аб нас ведаюць ва Украіне, Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Канадзе, Брытаніі і яшчэ ў шматлікіх дэмакратычных краінах міру.
А галоўнае – нас чакаюць у Беларусі”, – адзначаюць байцы.
І дадаюць што на канале Палка Каліноўскага ёсць цэлая серыя гісторый беларускіх добраахвотнікаў. Полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Яго байцы ўдзельнічаюць у баях у самай гарачай кропцы фронту — у Бахмуце.
Artykuł Год палку Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.