Найбуйнейшы пратэст у гісторыі Ізраіля
На вуліцы вышла паўмільёна чалавек.
Artykuł Найбуйнейшы пратэст у гісторыі Ізраіля pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Найбуйнейшы пратэст у гісторыі Ізраіля: на вуліцы вышла паўмільёна чалавек. Пратэсты супраць судовай рэформы працягваюцца ў Ізраілі 10 тыдняў. Піша ВВС са спасылкай на арганізатараў акцый.
Сутнасць рэформы ў тым, каб надаць ураду права ўплываць на выбар суддзяў і абмежаваць магчымасць Вярхоўнага суда выносіць рашэнні супраць выканаўчай улады. Крытыкі рэформы лічаць, што яна супярэчыць дэмакратычным прынцыпам.
На фоне пратэстаў рэзервісты — касцяк ізраільскага войска — пагражалі, што могуць адмовіцца служыць, калі рэформа будзе прынята.
Урад Біньяміна Нетаньяху прытрымлівацца пазіцыі, што рэформы пойдуць на карысць краіне. Паводле слоў Нетаньяху, рэформы патрэбныя для таго, каб перашкодзіць судам злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі. Ва ўрадзе кажуць, што пратэсты правакуюць палітычныя апаненты існуючай улады.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Найбуйнейшы пратэст у гісторыі Ізраіля pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.