У Эстоніі арыштавалі прарасейскага палітыка і двух яго паплечнікаў
![У Эстоніі арыштавалі прарасейскага палітыка і двух яго паплечнікаў](https://gdb.rferl.org/D9A1F887-D624-4F1A-AC30-2FA693BB192E_w800_h450.jpg)
Паліцыя Эстоніі арыштавала прарасейскага палітыка Айва Пэтэрсана. Яго і двух ягоных паплечнікаў падазраюць у працы на замежную дзяржаву. Па гэтым артыкуле затрыманым можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміла Эстонскае нацыянальнае тэлерадыёвяшчаньне.