Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Ірына Чарняўка: Людзі, якія сядзяць, фактычна ваеннапалонныя

У нашым эфіры пабывала жонка палітвязня Паўла Мажэйкі Ірына Чарняўка.

РР: Ці ёсць новыя звесткі ад Паўла Мажэйкі?

– Асабліва не, бо беларуская сістэма – гэта дастаткова закрытая сістэма. Мы ведаем, што яму зноў працягнулі, яму ўжо некалькі разоў працягвалі тэрмін. Спачатку на тры месяцы, пасля на месяц, на месяц і вось зноў на тры месяцы. Ведаю, што ніякіх асаблівых следчых дзеянняў з ім хіба што не робяць. Не так даўно, некалькі тыдняў таму, далі магчымасць спаткацца з маці і з сястрой. Праз шкло, праз слухаўку, як гэта мы толькі ў кіно бачылі дагэтуль. Пару гадзін яны мелі магчымасць паразмаўляць.

РР: Маці звярнула ўвагу на падбітае вока?

Звярнула ўвагу на сляды хіба што наручнікаў на руках. Калі яго затрымлівалі, мы разумеем, што яго затрымлівалі жорстка. Праз паўгода засталіся сляды наручнікаў на запясцях, гэта канешне нас усіх прыводзіць у роспач, што такія рэчы адбываюцца і што мы нічым не можам дапамагчы. Самае галоўнае, што мы практычна не маем ніякай інфармацыі. Ён быў у добрым стане і казаў, што з ім усё ў парадку.

РР: Ці называюць хаця б нейкія артыкулы? У чым ён можа быць вінаваты?

Тут такая цікавая рэч, што нічога асабліва не называюць і мы нейкія драбніцы інфармацыі здабываем, проста такія дзіўныя шляхі. У першыя дні былі ператрусы ў вельмі даўняй радні і з тых людзей не бралі падпіску пра неразгалошванне. Ад іх мы ведаем, што артыкул, па якім забіралі Паўла і па якіх праводзілі ўсе гэтыя дзеянні – гэта 361.4. Нешта накшталт „спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці”. Які канкрэтна эпізод, што канкрэтна, мы гэтага не ведаем. Ведаю, што забралі тэхніку з хаты. Прыходзіла мая мама і бачыла, што тэхнікі ў хаце няма. Самае забаўнае, што гэта тая тэхніка, якую яны ўжо забіралі, трымалі і вярталі. Яна трошачкі пабыла ў хаце, зноў забралі. Для нас гэта выглядае трошачкі бессэнсоўнымі, бяздумнымі рухамі, адзіная мэта якіх проста закрыць чалавека, каб ён не быў на волі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Адрас для лістоў: Павел Мажэйка. Турма № 1. 230023, г. Гародня, вул. Кірава, 1.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Ірына Чарняўка: Людзі, якія сядзяць, фактычна ваеннапалонныя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *