45 гадоў адзначае за кратамі журналіст палітвязень Андрэй Скурко
У зняволенні Андрэй Скурко, аўтар выбітных гістарычных нарысаў, адкрыў у сабе талент дзіцячага пісьменніка, нагадвае тэлеграм-канал BY_culture.
Artykuł 45 гадоў адзначае за кратамі журналіст палітвязень Андрэй Скурко pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
45 гадоў адзначае за кратамі журналіст-нашанівец, палітвязень Андрэй Скурко.
У зняволенні Андрэй Скурко, аўтар выбітных гістарычных нарысаў, адкрыў у сабе талент дзіцячага пісьменніка, нагадвае тэлеграм-канал BY_culture.
Ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, ужо выйшла некалькі кніг, мультвершы і аўдыёкнігі з творамі палітвязня. Андрэй Скурко – лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча, якую Радыё Свабода сумесна з ПЭН-цэнтрам прысуджаюць за творы, напісаныя за кратамі.
Нядаўна выйшла вершаваная кніга „Добры доктар Будзь-Здароў” – гэта „Айболит” па-беларуску ў перакладзе Андрэя Скурко. На „Кніжным возе” даступная для праслухоўвання серыя вершаў палітвязня. А на youtube-канале „Бэйбус” – мультвершы.
Artykuł 45 гадоў адзначае за кратамі журналіст палітвязень Андрэй Скурко pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.