Міністэрства абароны Расеі пачынае новы набор кантрактнікаў
Адразу некалькі рэгіянальных СМІ публікуюць агульную лічбу кантрактнікаў, якімі, паводле планаў Мінабароны, неабходна папоўніць войскі, — 400 тысяч.
Artykuł Міністэрства абароны Расеі пачынае новы набор кантрактнікаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 1 красавіка ў Расеі пачнецца новы набор кантрактнікаў у войска, для гэтага Міністэрства абароны разаслала ў рэгіёны разнарадкі з указаннем колькасці людзей, з якімі павінны быць падпісаны адпаведныя дакументы.
Адразу некалькі рэгіянальных СМІ публікуюць агульную лічбу кантрактнікаў, якімі, паводле планаў Мінабароны, неабходна папоўніць войскі, — 400 тысяч.
Жыхарам Варонежскай вобласці зноў пачалі ўручаць позвы ў камісарыяты, як гэта было ў верасні мінулага года пасля абвешчанай Пуціным так званай “частковай мабілізацыі”. Улады рэгіёну сцвярджаюць, што гэта робіцца “выключна для актуалізацыі звестак вайсковага ўліку”. Выданне “Вёрстка” піша, што камісарыяты спрабуюць кампенсаваць страты расейскай арміі ў дэфіцытных вайсковых спецыяльнасцях, цяпер гэта кіроўцы бронемашын і артылерысты. Крэмль афіцыйна адмаўляе правядзенне другой хвалі мабілізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Міністэрства абароны Расеі пачынае новы набор кантрактнікаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.