Алена Гнаўк і Антон Якавук сустрэнуць дні народзінаў за кратамі
Алена Гнаўк асуджана да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Антон Якавук - да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Artykuł Алена Гнаўк і Антон Якавук сустрэнуць дні народзінаў за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
16 і 18 сакавіка сустрэнуць свае Дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны – Алена Гнаўк і Антон Якавук. Праваабаронцы заклікаюць выкарыстоўваць кожную нагоду для ліставання з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах.
Палітзняволеная Алена Гнаўк святкуе Дзень нараджэння 16 сакавіка. Абвінавачваецца адаруз па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А менавіта “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” і “Дыскрэдытацыя Беларусі”. Асуджана да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дасылаць паштоўкі ці замоўныя лісты ў папраўчую калонію №4.
-
Фота: з сацыяльных сетак
Палітвязень Антон Якавук адзначыць Дзень народзінаў 18 сакавіка. Абвінавачаны па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Быў затрыманы ў верасні 2022 года. Асуджаны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дасылаць лісты ў папраўчую калонію №17.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Гнаўк і Антон Якавук сустрэнуць дні народзінаў за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.