У Польшчы спэцслужбы ліквідавалі расейскую шпіёнскую сетку, якая рыхтавала дывэрсіі на чыгунцы
Супрацоўнікі АУБ, як удакладняе выданьне, знайшлі на чыгуначных маршрутах і транспартных вузлах схаваныя камэры, якія фіксавалі рух цягнікоў і перадавалі выяву ў інтэрнэт.
Гаворка ідзе пераважна аб участках чыгуначных маршрутаў у Падкарпацкім ваяводзтве, у тым ліку ў навакольлях аэрапорту Jasionka, разьмешчанага ў навакольлях Жэшува. Гэта галоўны перавалачны пункт заходняга ўзбраеньня і боепрыпасаў для Ўкраіны.
У сувязі з інцыдэнтам, паводле зьвестак парталу dziennik. pl, на чыгуначных маршрутах і нацыянальнай крытычнай інфраструктуры было ўведзена папярэджаньне аб бясьпецы. У стан павышанай гатоўнасьці былі пераведзеныя супрацоўнікі спэцслужбаў і паліцыі.
Падрабязнасьці інцыдэнту МУС Польшчы паабяцала раскрыць у чацьвер, 16 сакавіка.