Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Протас зрабіў сем кідкоў у пераможным матчы „Вашынгтона”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Вашынгтон” на сваёй пляцоўцы перайграў „Бафала” па булітах — 5:4.

Беларускі форвард гаспадароў Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 14 хвілін 4 секунды, зрабіў адзін сілавы прыём і 7 разоў кінуў па брамцы. Гэта найлепшы паказчык у абедзвюх камандах.

Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 8 мільёнаў 800 тысяч даляраў.  У чвэрцьфінале другая ракетка планеты крыху больш чым за гадзіну ўпэўнена перайграла 6-ы нумар сусветнага рэйтынгу амерыканку Кока Гаўф – 6:4, 6:0. У гэтай сустрэчы Арына Сабаленка не дапусціла ніводнай падвойнай памылкі на сваіх падачах і шэсць разоў падавала навылёт.  У паядынку за выхад у фінал беларуска сустрэнецца з грэчаскай тэнісісткай Марыяй Сакары.

„Мяшкоў Брэст” разграміў „Гомель”, а „Кронан” абыграў „Машэку”

У чарговых матчах мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе „Мяшкоў Брэст” разграміў „Гомель” 39:29, а „Кронан” абыграў „Машэку” 40:32. У чарговых матчах жаночага чэмпіянату „Гомель” абыграў РГУАР-Зборную-2004 з лікам 34:20 , БНТУ-БелАЗ адолеў Бярэсце – 37:35, а  „Гараднічанка” на выездзе перамагла Віцебчанку  31:24.

Галуза арандаваны „Баранавічамі” ў „Тарпеда”-БелАЗа

Форвард Дзмітрый Галуза арандаваны „Баранавічамі” у „Тарпеда”-БелАЗа. Аб гэтым інфармуе прэс-служба жодзінскага клуба. У мінулым сезоне нападнік быў арандаваны „Нафтанам”, у складзе якога правёў 17 матчаў, забіў тры галы і аддаў дзве выніковыя перадачы.

Чухлей перабраўся са „Славіі” ў „Астравец”

Паўабаронца Андрэй Чухлей перабраўся са „Славіі” ў „Астравец”. „Двухразовы срэбраны прызёр Беларусі, чэмпіён расійскай ФНЛ Андрэй Чухлей правёў 305 матчаў у вышэйшай лізе ў якіх забіў 30 галоў. Гуляў у расійскіх „Урале” і „Цюмені”, літоўскіх „Жальгірысе” і „Ёнаве”, ерэванскім „Арараце”, выходзіў на поле ў складзе зборных Беларусі ў афіцыйных матчах”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы „Астраўца”.

ФІФА зацвердзіла фармат новага клубнага чэмпіянату свету

ФІФА зацвердзіла фармат новага клубнага чэмпіянату свету з удзелам 32 каманд. Першы розыгрыш турніру ў новым фармаце пройдзе летам 2025 года і будзе праводзіцца кожныя чатыры гады. Прамыя пуцёўкі на чэмпіянат свету-2025 атрымаюць пераможцы галоўных кубкавых спаборніцтваў сваіх канфедэрацый у чатырох сезонах, якія папярэднічаюць турніру, а таксама адна каманда з Акіяніі па выніках чатырохгадовага перыяду. Дзякуючы гэтаму ўжо зараз вядомыя 9 з 32 удзельнікаў КЧМ-2025. Еўропу ў прыватнасці прадставяць пераможцы Лігі чэмпіёнаў лонданскі «Чэлсі» і мадрыдскі «Рэал». Пры гэтым ФІФА працягне праводзіць і штогадовыя традыцыйныя розыгрышы клубнага чэмпіянату свету з меншай колькасцю ўдзельнікаў, як гэта рабілася і раней.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Протас зрабіў сем кідкоў у пераможным матчы „Вашынгтона” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *