Карпянкаў распавёў пра стварэнне атрада спецназа „Беркут”
У Беларусі сфармаваны ўжо чацвёрты атрад спецыяльнага прызначэння ва Унутраных войсках.
Artykuł Карпянкаў распавёў пра стварэнне атрада спецназа „Беркут” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі сфармаваны ўжо чацвёрты атрад спецыяльнага прызначэння ва Унутраных войсках. Услед за атрадамі „Рысь”, „Смерч” і „Честь” сфармавана падраздзяленне „Беркут”.
Пра гэта паведамляе SB.by са спасылкай на камандуючага Унутранымі войскамі намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкава.
Прызначэнне атрада, як і іншых, барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.
Карпенкаў паведаміў, што ва ўсіх брыгадах і асобных батальёнах СТСТ па краіне створаны 3 роты спецпрызначэння і 12 узводаў спецпрызначэння. Плануецца фармаванне за кошт пераразмеркавання рэсурсаў яшчэ трох падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння – у Гомелі, Гародні і Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Карпянкаў распавёў пра стварэнне атрада спецназа „Беркут” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.