У Гародні былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Artykuł У Гародні былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гарадзенскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы мясцовага РАУС Андрэя Шкляра.
Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
– здрада дзяржаве
– разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння.
Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Вядома, што Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гародні, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.
Крыініца: spring96.org
Artykuł У Гародні былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.