Выйшаў даклад ААН пра сітуацыю ў Беларусі
Сярод вынікаў даклада прагучала, што некаторыя з парушэнняў у Беларусі "могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці".
Artykuł Выйшаў даклад ААН пра сітуацыю ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Выйшаў даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека «Становішча ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі на парозе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх», пра гэта паведамляе Праваабарончы Цэнтр «Вясна».
У дакладзе наступныя тэмы:
-Неапраўданае і несуразмернае прымяненне сілы;
-Катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя ці зневажальныя годнасць віды абыходжання і пакарання;
-Адвольныя арышты і затрыманні;
-Сексуальны і гендарны гвалт;
-Разлучэнне з дзецьмі і неправамернае ўмяшанне ў сямейнае жыццё;
-Выгнанне.
«Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі не менш за 100 000 чалавек укрыліся за мяжой. Людзі былі вымушаныя пакінуць краіну і не маглі бяспечна вярнуцца праз пагрозы адвольнага затрымання, жорсткага абыходжання, а таксама парушэнняў эканамічных, сацыяльных і культурных правоў. Такое перамяшчэнне непасрэдна звязанае з палітыкай і практыкай кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку з масавым падаўленнем іншадумства і наўмысна створанай атмасферай варожасці, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню”, — гаворыцца ў дакладзе пра выгнанне.
Таксама адзначаецца, што Канстытуцыя Беларусі захоўвае смяротнае пакаранне, значна пашыраючы сферу дзеяння Крымінальнага кодэкса.
„Цяпер смяротнае пакаранне можа быць вынесена за злачынствы, не звязаныя з наўмысным забойствам, у парушэнне мінімальных міжнародных стандартаў прымянення смяротнага пакарання, якія абмяжоўваюць яе найбольш цяжкімі злачынствамі, звязанымі з наўмысным забойствам”.
Даклад робіць вывад: ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці.
З поўнай версіяй даклада і вынесенымі рэкамендацыямі можна азнаёміцца на сайце „Вясны”.
Artykuł Выйшаў даклад ААН пра сітуацыю ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.