Блогер Мікалай Клімовіч усё яшчэ знаходзіцца ў СІЗА
Зараз адбываецца разгляд ягонай скаргі на рашэнне пінскага суда.
Artykuł Блогер Мікалай Клімовіч усё яшчэ знаходзіцца ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пакараны годам зняволення за абразу кіраўніка краіны грамадскі актывіст, блогер з Пінску Мікалай Клімовіч яшчэ знаходзіцца ў баранавіцкім следчым ізалятары №6. Зараз адбываецца разгляд ягонай скаргі на рашэнне пінскага суда.
Грамадская дзяячка Вераніка Іванова гаворыць, што толькі па завяршэнню гэтага працэсу будзе вядома, у якую калонію адправяць пінчука:
– Гэта будуць вызначаць пасля аперацыі Упраўленне выканання пакаранняў. На сённяшні дзень ніякага рашэння, ніякага дакументу няма і быць не можа. Таму дзе ён будзе адбываць на сённяшні дзень нікому невядома. Прысуд празмерна строгі і неадпаведны. Я лічу, што не ўлічаны стан здароўя.
Мікалай Клімовіч мае ІІ групу інваліднасці з-за праблем з сэрцам, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Менавіта стан здароўя выклікае непакой у сяброў і сваякоў вязня.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Блогер Мікалай Клімовіч усё яшчэ знаходзіцца ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.