Брытанская выведка: абвяшчэньне Мелітопаля «цэнтрам вобласьці» сьведчыць пра няздольнасьць Расеі захапіць значныя мэты
Абвяшчэньне акупаванага Мелітопаля «цэнтрам Запароскай вобласьці» зьяўляецца прызнаньнем таго, што Расея наўрад ці зможа захапіць значныя тэрыторыі ў найбліжэйшай будучыні — заявіла выведка Вялікай Брытаніі, якую цытуе міністэрства абароны краіны.