Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф у 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб „Пагоня”
Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Artykuł Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф у 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб „Пагоня” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф у 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб „Пагоня”.
Як стала вядома „Віцебская Вясне”, 3 сакавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу мясцовага прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча і прысудзіў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.
Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Быццам ён без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў. А выявілася гэта ў тым, што ён, размясціў сваё фота ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», якое суправаджалася графічнай выявай двухкалора — сцяга Украіны і герба «Пагоня». Таксама на старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага сцяга.
Падчас судовага пасяджэння Юрый Татарыновіч віну не прызнаў.
Artykuł Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф у 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб „Пагоня” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.