Ніінісцё падпісаў законы аб уступленні Фінляндыі ў НАТА
Кіраўнік дзяржавы падпісаў законы аб уступленні ў НАТА на пасяджэнні ўрада краіны 23 сакавіка. У прыватнасці, размова ідзе аб зацвярджэнні і ўступленні ў сілу Паўночнаатлантычнага дагавора і Пагаднення аб статусе Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, нацыянальных прадстаўнікоў і міжнароднага персаналу.