У Дзяржынску зноў затрыманні і ператрусы
Раніцай 1 красавіка было вядома пра ператрусы найменьш у 5 чалавек.
Artykuł У Дзяржынску зноў затрыманні і ператрусы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Дзяржынску праходзяць ператрусы і затрыманні, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”. Раніцай 1 красавіка было вядома пра ператрусы найменш у 5 чалавек.
Мясцовы чат @koydanava піша, што ўчора ўздоўж дарогі нібыта былі вывешаныя сцяжкі. Калі іх паспрабавалі зняць, быццам выявілася выбуховае прыстасаванне.
— Ператрусы, падобна, ва ўсіх, хто, па-першае, там учора праязджаў з раніцы і да моманту выяўлення прылады.
Пасля атакі дронаў на аэрадром ў Мачулішчах у Дзяржынску таксама было затрымана не менш за 6 чалавек. Тады ўсім прызначылі па 2 сутак арышту за “непадпарадкаванне”. Па звестках праваабаронцаў, людзей збівалі, прычым гэты былі не мясцовыя міліцыянты.
Artykuł У Дзяржынску зноў затрыманні і ператрусы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.