НАТА правядзе найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі авіяцыйныя вучэнні
![НАТА правядзе найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі авіяцыйныя вучэнні](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/04/20230401-a400m-ad23-heyn-100-1024x399.jpg)
Акрамя Германіі і ЗША, удзел ў вучэннях Air Defender’23 прымуць 22 краіны-саюзніцы.
Artykuł НАТА правядзе найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі авіяцыйныя вучэнні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 12 па 23 чэрвеня НАТА правядзе найбуйнейшыя з моманту заснавання арганізацыі шматнацыянальныя авіяцыйныя вучэнні Air Defender’23. Яны пройдуць пад кіраўніцтвам Германіі і будуць сканцэнтраваны на палявых трэніроўках аператыўнага і тактычнага роўню, галоўным чынам у Германіі, з перадавымі аператыўнымі пунктамі ў Чэхіі, Эстоніі і Латвіі.
-
Фота: bundeswehr.de
Акрамя Германіі, у іх прымуць удзел ЗША і яшчэ 22 краіны-саюзніцы, паведамляе Нацыянальная гвардыя ЗША. У вучэннях задзейнічаюць каля 220 самалётаў 23 тыпаў, прычым амаль 100 з іх будуць прадстаўляць больш за 40 падраздзяленняў ВПС.
Artykuł НАТА правядзе найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі авіяцыйныя вучэнні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.