Сястра Максіма Знака з сям’ёй з’ехала з Беларусі
Муж Ірыны — адвакат Юрый Козікаў, быў затрыманы падчас аблавы на адвакатаў. Ён абараняў Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Artykuł Сястра Максіма Знака з сям’ёй з’ехала з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сястра палітзняволенага адваката Максіма Знака Ірына Козікава разам з сям’ёй пакінула Беларусь.
«Я магу дыхаць. Толькі зараз магу. Мае даражэнькія сябры, наша сям’я была вымушана з’ехаць з краіны. Бачыць сусвет, мы ніколі не хацелі з’язджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас з’ехаць — гэта пагроза бяспецы маёй сям’і. На жаль, гэта адбылося, і пасля вобшука і 15 содняў майго мужа мы прынялі такое рашэнне. Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцця — кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і родных. Але галоўнае, што наша сям’я разам», – напісала яна ў сваім інстаграме.
Муж Ірыны — адвакат Юрый Козікаў, быў затрыманы падчас аблавы на адвакатаў у сакавіку. Ён абараняў Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сястра Максіма Знака з сям’ёй з’ехала з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.