Лявону Вашко – 60
Лявон Вашко - аўтар розных андэграўндных праектаў. Выдаў дзве кнігі альманаху «Маленькі сшытак Лявона Вашка», кнігі “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэты-цары” і іншыя.
Artykuł Лявону Вашко – 60 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
12 красавіка беларускаму празаіку, драматургу, літаратуразнаўцу і выдаўцу Лявону Вашко спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.
Лявон Вашко нарадзіўся ў Гародні, але з маленства жыве ў Мастах. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.
Працаваў журналістам у беларускіх выданнях. Аўтар розных андэграўндных праектаў. Выдаў дзве кнігі альманаху «Маленькі сшытак Лявона Вашка», кнігі “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэты-цары” і іншыя. Выдаваў таксама бюлетэнь “Дзеячас”. Выйшла 17 нумароў.
Шчыра віншуем спадара Лявона з юбілеем! Жадаем яму здароўя, творчых сіл і шчасця.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Лявону Вашко – 60 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.